Панядзелак, 28 Сакавік 2022

Віцебскія абласныя арганізацыі «Чырвоны Крыж» і «Белая Русь» «хайпанулі» на аказанні дапамогі бежанцам з Украіны

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Паводле інфармацыі Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама на працягу месяца, пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны ў вобласць прыбылі 35 жыхароў з тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі. Адзначаецца, што асноўная мэта бежанцаў - гэта ўз'яднання сям'ёй або перачакаць, у сваякоў, якія жывуць у Беларусі, заканчэння баявых дзеянняў.

Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, якой абыякавая да лёсу сотняў палітвязняў, якія адбываюць крымінальныя пакаранні на тэрыторыі вобласці, прынялася піярыцца на дапамозе перасяленцам з Украіны. 

Як звычайна, Віцебская абласная арганізацыя «ЧК», гэта робіць не за свой кошт, а за кошт спонсарскай дапамогі, атрыманай ад віцебскіх прадпрыемстваў. 

Так, печыва для бежанцаў прадаставіла ААТ "Віцебскхлебпрам", агароднінныя кансервы - Віцебскі канцэрн "Мясамалпрам", а прыватнае прадпрыемства "Белфуд Прадакшн" адгрузіла дзіцячае харчаванне. 

Не адстае ад "Чырвонага крыжа" ў атрыманні палітычных дывідэндаў заснаванай на пакутах бежанцаў і абласная грамадская арганізацыя "Белая Русь". 

На сабраныя грошы сябрамі гэтай арганізацыі, было закуплена 200 пакетаў з гігіенічнымі прыладамі. 

Вядома, ні печанькі ад «Чырвонага Крыжа» ні кавалачаки мыла ад «Белая Русь» не дапамогуць уцекачам перажыць гора і страты, але рэкламу «з душком» на фоне трагедыі, якая разгортваецца ва Украіне, гэтыя арганізацыі могуць запісаць сабе ў залік. 

Алег Кунін