Серада, 27 Красавік 2022

Мітынг, прысвечаны гадавіне з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прайшоў у Віцебску

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

У Свята-Успенскім кафедральным саборы Віцебска прайшоў жалобны мітынг, прысвечаны 36-й гадавіне з дня катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На імпрэзу прыйшло ўсяго 5 ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобальскай атамнай станцыі. 

З-за хваробы на мерапрыемстве не змог прысутнічаць старшыня Віцебскага абласнога падраздзялення грамадскай арганізацыі "Саюз Чарнобыль-Беларусь", зарэгістраванай ва Украіне, Анатоль Гнеўка.

 З-за таго, што ў храме сабраліся прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, мітынг насіў асабліва фармальны характар. 

Да прысутных звярнуўся старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч. Як належыць на такіх мерапрыемстваў, чыноўнік адзначыў, што ў найбольшай ступені пацярпела ад забруджвання радыеактыўнымі ападкамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС менавіта беларуская зямля.

Хвілінай маўчання ўшанавалі ўдзельнікі мітынгу памяць пажарных, верталётчыкаў, медыкаў, супрацоўнікаў міліцыі, прадстаўнікоў многіх іншых прафесій – верных службоваму абавязку і мужных людзей, якія коштам уласнага здароўя і жыцця максімальна знізілі цяжар наступстваў гэтай вялікай бяды. 

На гэты раз мітынг абышоўся без гвалта з боку работнікаў міліцыі, жорсткіх затрыманняў АМАПа і злавесных аўтазакаў. 

Як было некалькі год таму, арыштаў не назіралася сярод апазіцыянераў і незалежных журналістаў. 

Таксама не было традыцыйнага вянка, які ў памяць аб ахвярах аварыі, віцебскія ліквідатары пускалі ў плаў па Дзвіне. 

«Хоць раней і было адчуванне небяспекі збіцця і арышту, але было цяплей, душэўней і маральна чысцей. А зараз суцэльны фармалізм. Вось і думай: хто каго перамог ці ўлада нас перайграла, ператварыўшы ўсё ў мерапрыемства для “галачкі” ці мы сваёй упартасцю не гледзячы на ​​пагрозы прымусілі ўладу хоць вось так адзначаць дзень трагедыі на ЧАЭС» - выказаўся апазіцыйна настроены ўдзельнік мітынгу. 

Віталь Кажух