Ужо на мінулым тыдні 150 дзяцей з так званай Данецкай Народнай Рэспублікі прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне. Адлегласць больш за тысячу кіламетраў яны пераадолелі, каб патрапіць у беларускі Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».
Памагатым у гэтай справе стаў паралімпіец і матывацыйны спікер Аляксей Талай. Разам з супрацоўнікамі свайго дабрачыннага фонду вясной ён наведаў Данбас, на свае вочы ўбачыў наступствы агрэсіўнай вайны, развязанай Расіяй у дачыненні да Украіны.
Дабрачынны фонд Аляксея Талая ўзяў на сябе ўвесь арганізацыйны бок гуманітарнага праекта, Міністэрства замежных спраў Расіі дапамагло вырашыць пытанні з дакументамі. Таксама дапамагала і беларускае Міністэрства адукацыі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Іван Чайка