На адным з ровараў быў зьмешчаны дэвіз кампаніі “Віцебску – веладарожкі”. З надыходам вясны гэтая праблема абвастраецца, паколькі павялічваецца небясьпека сутыкненьня раварыстаў зь пешаходамі, а на дарозе – з аўтамабілістамі.
Таксама 30 сакавіка быў дасланы электронны зварот у Віцебскі гарвыканкам наконт гэтай праблемы. Зварот зарэгістраваны за № 1136. “Мы настойваем на найхутчэйшым вырашэньні праблемы. Гораду гэта абыдзецца малой крывёю, а парадку і зручнасьці павялічыцца ў разы”, – адзначыла каардынатар кампаніі “Віцебску – веладарожкі” Тацьцяна Севярынец.
Крыніца: Прэсавая служба БХД