Чацвер, 08 Снежань 2016

Прасоўваць здаровы лад жыцьця на Гарадоччыне дапамогуць грошы Эўразьвязу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Значная сума – 60,5 тыс. даляраў паступіць у аддзел адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкаму. Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе аддзелу ў конкурсе мясцовых ініцыятыў, накіраваных на прасоўваньне здаровага ладу жыцьця і прафіляктыку неінфекцыйных захворваньняў на мясцовым узроўні.

Конкурс быў абвешчаны ў межах праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Прафіляктыка неінфэкцыйных захворваньняў, прасоўваньне здаровага ладу жыцьця і падтрымка мадэрнізацыі сыстэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» ( «БЕЛМЕД»), што фінансуецца Эўрапейскім Зьвязам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЭФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве зь Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Гарадоцкія пэдагогі выйшлі зь мясцовай ініцыятывай «Стварэньне комплекснага навучальнага спартыўна-аздараўленчага цэнтру «Чатыры сэзоны здароўя» для павышэньня фізычнай актыўнасьці вучняў, моладзі і насельніцтва г. Гарадка, навучаньня дзяцей на іміджавых пляцоўках па ПДР і асновам бясьпечнай жыцьцядзейнасьці».

– Гэта азначае, што, пачынаючы са сьнежня гэтага году, цягам 16 месяцаў на тэрыторыі СШ № 1 гораду Гарадка будзе абноўлены і дадаткова ўладкаваны шэраг пляцовак для фізычна актыўнага баўленьня часу, – тлумачыць галоўны спэцыяліст аддзелу Тацяна Шацько. – Гэта будуць хакейная і валейбольная пляцоўкі, комплекс для занятку ўаркаўтам, лёгкаатлетычнае ядро (прышкольны стадыён). Малодшых школьнікаў зацікавіць абсталяваная гульнявымі тэматычнымі формамі – горкамі, машынкамі, стылізаванымі пад выратавальныя, – пляцоўка бясьпечных паводзін на вуліцы і ў побыце. На іншай пляцоўцы, дзе плянуецца ўсталяваць больш за 40 дарожных знакаў, выканаць дарожныя разьметкі, юныя інспэктары дарожнага руху ды і ўсе ахвотныя змогуць лёгка засвойваць ПДР. На тэрыторыі будучага раённага аздараўленчага лягеру «Арыён», які арганізуецца на базе Кабішчанскай школы, будзе наладжаны вераўчаны парк зь дзьвюма трасамі розных узроўняў складанасьці для людзей з большай ці меншай ступеньню фізычнай падрыхтоўкі.

На конкурс, абвешчаны ў Віцебскай і Магілёўскай абласьцёх, было пададзена 133 заяўкі. Адміністрацыйную праверку прайшлі 84 зь іх. Магчымасьць рэалізаваць свае ініцыятывы атрымалі дзевяць пераможцаў, пяцёра зь якіх – прадстаўнікі Віцебшчыны. Ініцыятывы Віцебскай вобласьці будуць прафінансаваныя на 165 тысяч эўра. Найбольшая дадатковае фінансаваньне на рэалізацыю самага буйнога праекту атрымае менавіта Гарадоцкі аддзел адукацыі, спорту і турызму. Яго партнэрамі ў рэалізацыі «Чатырох сэзонаў здароўя» выступаюць райвыканкам, РАНС, РАУС, ЦДіМ, ГА «Белая Русь» і «Экасыстэма».

Сьвятлана Якаўлева. garadvest.by