Спектакль «Ціль» быў пастаўлены паводле пʼесы расейскага драматурга Рыгора Горына, якую ён напісаў на падставе раману бельгійскага пісьменніка Шарля Дэ Кастэра «Ціль Уленшпігель». Раман і спектакль распавядаюць пра барацьбу фламандцаў супраць іспанскага валадарства ў 16 стагоддзі. П’еса для пастаноўкі была перакладзена на беларускую мову, і фраза «Жыве Фландрыя!» была ўсяго толькі літаральным перакладам лозунгу «Да здравствует Фландрия!»
Прэм’ерай спектакля «Ціль» тэатр імя Якуба Коласа адзначаў сваё 95-годдзе. У залі прысутнічалі кіраўнікі Віцебскай вобласці і прадстаўнікі Мінкульту. Ніхто з іх афіцыйна не патлумачыў, чаму адразу ж пасля прэм’еры спектакль знялі з рэпертуару.
Месяц таму калектыву тэатру прадставілі новага дырэктара. Прызначэнне на гэтую пасаду атрымала Юлія Харкевіч, якая больш за дванаццаць гадоў працавала на пасадзе намесніка дырэктара, а з 1 снежня 2021 году была выканаўцам абавязкаў дырэктара. Міхаіл Краснабаеў таксама «старажыл» у тэатры імя Якуба Коласа: ён прыйшоў сюды на працу па сканчэнні ВНУ ў 1985 годзе. Да 2004 году ён быў акторам, потым перайшоў на пасаду рэжысёра, а з 2017 году стаў мастацкім кіраўніком тэатру. Менавіта ён паставіў спектаклі па творах Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Леаніды не вернуцца да Зямлі».
Феліцыян Красоўскі