Эканамічнага сэнсу ў гэтай выставе мала. Але для чыноўнікаў абедзвюх абласцей гэта цудоўная магчымасць, за кошт падаткаплацельшчыкаў, задаволіць сабе палітычную рэкламу.
На выставе размешчана больш за 25 стэндаў вытворцаў, якія вырабляюць і рэалізуюць прадукцыю для самых розных сфер.
Гэта вытворцы прадуктаў харчавання, лёгкай прамысловасці, высокадакладнага аптычнага абсталявання, станкоў, тэхналогій і абсталявання водазабеспячэння і водаадвядзення, пад'ёмных машын і механізмаў.
У выпадку запатрабаванасці ўдзельнікі выставы гатовы падзяліліся з пскавічам беларускім вопытам імпартазамяшчэння, а з патэнцыйнымі інвестарамі і вытворцамі навуковымі распрацоўкамі і канструктарскімі рашэннямі.
Аднак у апошні час з інвестарамі, якія гатовы ўкласціся ў выпуск беларускай інавацыйнай прадукцыі, на Пскоўшчыне, назіраецца дэфіцыт.
З-за ваеннай агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны інвестыцыйны патэнцыял пскавічан у значнай ступені паменшыўся. Больш за тое, з прычыны еўрапейскіх санкцый, да канца бягучага года вобласць сама не далічыцца запланаваных шматмільённых інвестыцый.
Да таго ж, Пскоўскі рэгіён не валодае эканамічным і дэмаграфічным патэнцыялам і з-за гэтага не з'яўляецца прывабным рэгіёнам Расіі для супрацоўніцтва з Віцебскай вобласцю.
Па выніках 2020 года сярод 85 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі ў эканамічным плане Пскоўская вобласць заняла 75 месца. Гэта адсталы дэпрэсіўны рэгіён суседняй дзяржавы.

Структура эканомікі гэтага расійскага рэгіёну вельмі падобная на структуру эканомікі Віцебскай вобласці. Асноўнымі сектарамі эканомікі з'яўляюцца прамысловасць (апрацоўчыя вытворчасці), транспарт і сувязь. Стратэгічнымі напрамкамі эканамічнага развіцця вобласці прызнаны сельская гаспадарка, машынабудаванне, турызм, будаўніцтва і лагістыка. Фактычна гэтыя расійская і беларуская вобласці з'яўляюцца канкурэнтамі на ўнутрырасійскім рынку.
Пскоўская вобласць гэтая мала населены рэгіён Расіі, у якой пражывае 616000 чалавек, што ў 2 разы менш, чым у Віцебскай вобласці.
Сярэднямесячная намінальная налічаная заработная плата па Пскоўскай вобласці за студзень-май 2022 года, склала 36676 рублёў ці 1536,19 беларускіх. Для параўнання сярэдні заробак у Наўгародскай вобласці за 2022 год – 60 847 рублёў ці 2548,61 бел. рублёў.
Так што Пскоўскі рэгіён мала прывабны для беларускага бізнесу, жыхары якога, з-за сваёй беднасці і малалікасці, наўрад ці гатовы масава спажываць тавары, якія змогуць даць віцебскія прадпрыемствы і фірмы.
Павел Жукаў