Панядзелак, 01 Чэрвень 2015

Полацкі райвыканкам патрабуе ад кіраўнікоў прадпрыемстваў набываць для работнікаў квіткі на «Славянскі базар»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Кіраўнікі прадпрыемстваў раёну атрымалі ліст за подпісам старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэту Мікалая Шаўчука. У лісьце зьмяшчаецца прапанова заахвоціць работнікаў квіткамі на канцэрты фэстывалю і даць адпаведную справаздачу.

 

«У мэтах выкананьня даручэньня Віцебскага аблвыканкаму ад 23.03.2015 № 63-67 “Аб аказаньні садзейнічаньня” і ў мэтах заахвочваньня найбольш заслужаных работнікаў Вашага прадпрыемства Вам неабходна набыць квіткі (гл. дадатак) на канцэртныя праграмы ў рамках XXIV Міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”», – дае ўказаньне кіраўнікам прадпрыемстваў старшыня выканкаму.

Паводле freeregion.info