Пятніца, 02 Снежань 2022

Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі паўтара дзясятка спартыўных арганізацый

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
На фота: Сяргей Канапелька і Аляксандр Федзюкевіч На фота: Сяргей Канапелька і Аляксандр Федзюкевіч

За 2022 год намаганнямі чыноўнікаў у Віцебскай вобласці было ліквідавана 15 грамадскіх аб'яднанняў, якія садзейнічалі развіццю і папулярызавалі розных відаў спорту. Гэта можна назваць апошнім этапам знішчэння арганізацый, якія складаюць грамадзянскую супольнасць паўночнага рэгіёну Беларусі. Ініцыятарам закрыцця гэтых арганізацый стала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама, якім кіруе Сяргей Канапелька, а судовыя рашэнні па ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў прымалі суддзі Віцебскага абласнога суда, які ўзначальвае Аляксандр Федзюкевіч.

Для агульнай карціны трагедыі варта пералічыць назву грамадскіх структур, якія сталі ахвярамі рэпрэсій. У спіс ахвяр увайшлі: Полацкае раённае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Клуб усходніх адзінаборстваў «Павуціна», Віцебская гарадская ГА «Развіццё фігурнага катання на каньках «Вітскейт», Віцебская гарадская ГА Спартыўны клуб «Вітгазэнерга», ГА «Віцебская федэрацыя гандбола ветэранаў фізічнай культуры і спорту, Грамадскае аб'яднанне "Клуб амерыканскага футбола "Віцебскія Рысі", ГА «Віцебская абласная федэрацыя падводнай стральбы (палявання), ГА «Гарналыжны клуб», Віцебскае ГА аматараў настольнага тэніса «Антэй», Наваполацкае , Новалукомльскае спартыўнае маладзёжнае ГА "Спартак", Маладзёжнае ГА "Футбольны клуб "Орша", маладзёжнае ГА Спартыўны клуб «Лужэсна», Віцебскае ГА «Спартыўны клуб воднага пола», ГА «Віцебская федэрацыя шэйпінгу». 

Неабходна адзначыць, судовая цяжба па закрыцці Віцебскай федэрацыі шэйпінгу яшчэ працягваецца. Кіраўніцтва гэтай арганізацыі ў судзе спрабуе даказаць уладам больш за 900 сябраў гэтай арганізацыі маюць канстытуцыйнае права займацца шэйпінгам у афіцыйна прызнанай і дзейнай грамадскай арганізацыі. 

Алег Кунін