Нядзеля, 19 Люты 2023

Улады арыштавалі маёмасць буйнога полацкага бізнэсмена Ўладзіміра Захарава, які крытыкаваў Лукашэнку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Бізнэсмен з Полацка і «яго шасцёра памагатых» падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, паведаміў Камітэт дзяржкантролю. Захараў не аднойчы дазваляў сабе публічную крытыку беларускіх уладаў, у тым ліку і палітыку Александра Лукашэнка.

Накладзены арышт на маёмасць падазраваных — 68 аб'ектаў нерухомасці плошчай больш за 107 тыс. кв. м агульным коштам не менш як 92 млн еўра, у тым ліку 24 гандлёвыя цэнтры, катэджы, кватэры, аўтамабілі «люксавага сегмента». Захараў валодаў гандлёвым домам « Стралец », гандлёвымі цэнтрамі ў Мінску, Полацку, Наваполацку, Гродна, Віцебску, Магілёве, Бабруйску. 

У наступны час прадпрымальнік і фігурант крымінальнай справы знаходзіцца «недзе на берагах Персідскага заліва». У канцы мінулага года з'явілася інфармацыя, што Захараў распрадае сваю маёмасць.
Захараў заўсёды меў актыўную грамадзянскую пазіцыю і падтрымліваў тых, хто “быў патрыётам Полацка”.

Для прыкладу, ён у 2013 годзе падтрымаў жыхароў Полацка, якія выступілі супраць забудовы прывакзальнай плошчы мінскімі дэвелаперам Андрэем Балабіным і ретейлером Ігарам Чарняўскім.

У верасні 2020 года Захараў дазволіў падвергнуць крытыкі палітыку Лукашэнкі ў дачыненні да прыватнага бізнесу. Пра гэта ён сказаў расійскаму выданню Лента.РУ. Ён сказаў наступнае: "У многіх беларускіх бізнесменаў ёсць адчуванне, што яны разам з уладай жывуць у розных сусветаў. Лукашэнка неяк сказаў, што яго мара — «паціснуць руку апошняму прадпрымальніку краіны», а нас называе «блыхамі ». Гэта ненармальна! Пры гэтым, згодны, весці бізнэс у Беларусі не складаней, чым у Расіі".

Сяргей Хоміч