Субота, 04 Сакавік 2023

У Глыбоцкім раёне ўлады правялі мерапрыемствы па мабілізацыйнай гатоўнасці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

З 28 лютага па 3 сакавіка прайшлі планавыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці з органамі ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Глыбоцкага раёна. Пра гэта піша раённая газета “Веснік Глыбоччыны”.

Паводле “раёнкі”, падчас заняткаў былі адпрацаваныя пытанні па наяўнасці ўмоў захоўвання запасаў матэрыяльных сродкаў, парадку атрымання запасаў матэрыяльных сродкаў, а таксама  адбыліся заняткі з афіцэрамі запасу, прызначанымі на асноўныя пасады штаба раёна і асобнага стралковага батальёна.

А ў Глыбоцкім райвыканкаме прайшлі заняткі з рабочай групай па забеспячэнні фармавання тэрытарыяльных войск раёна і трэніроўка рабочай групы па прыняцці рашэння райвыканкама па забеспячэнні фармавання тэрытарыяльных войск раёна.

Раней нічога падобнага ў раёне не праводзілася. Відаць, улады ўсё ж усур’ёз пачалі рыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў. А глыбачане, як у прынцыпе і ўсе беларусы, толькі гадаюць, які будзе наступны крок уладаў,  уступіць  Беларусь у вайну альбо не, і задумваюцца над тым, як ім правільна паступаць у выпадку вайны – у які бок накіраваць зброю.

Інга Сташэўская