Перададзена для дачы прававой ацэнкі і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў следчыя органы - 10 матэрыялаў, з якіх узбуджана 8 крымінальных спраў.
Таксама вынесена 39 вусных заўваг парушальнікам, праведзена больш як 150 прафілактычных і тлумачальных гутарак з грамадзянамі, выдадзена 40 прадпісанняў для ўстаранення выяўленых парушэнняў і выдадзены 144 рэкамендацыйныя лісты для прыняцця мер рэагавання.
Прыродаахоўнікі адзначыць, што ім на дапамогу прыходзяць так званыя неабыякавыя грамадзяне і паведамляюць тую ці іншую інфармацыю парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Як бачна, сістэма даносаў у Беларусі развітая ва ўсіх сферах.
Яшчэ яны кажуць і пра добрую работу па ўзаемадзеянні міжраённай інспекцыі з іншымі арганізацыямі і структурамі. Паводле прыродаахоўнікаў, са 180 палявых мерапрыемстваў - 50 праведзена сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
Прыродаахоўная дзяржінспекцыя адзначае, што і самі грамадзяне актыўна здаюць забароненыя прылады лоўлі рыбы і водных жывёл, якія ў іх незаконна захоўваецца. За добраахвотную выдачу гэтых прылад іх вызваляюць ад адміністрацыйнай адказнасці, але калі прыходзіць інспекцыя, то трэба чакаць пакарання.
Як паведамляе Браслаўская міжраённая інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, за год было здадзена і знішчана 147 штук сетак і сецематэрыялаў, а таксама 38 забароненых прылад рыбалоўства. З водных аб'ектаў канфіскавана і знішчана 137 забароненых прыладаў рыбалоўства.
Сяргей Азёрны