Рэдакцыя газеты сцвярджае, што такім чынам – з дапамогай скаргаў так званых «пільных неабыякавых грамадзянаў» -- астатнія карыстальнікі інтэрнэту будуць абароненыя «ад негатыўнага ўздзеяння небяспечнага кантэнту».
Цягам апошніх месяцаў міліцыя па ўсёй Віцебскай вобласці актыўна шукае тых, хто падпісаны на так званыя «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы, хто размяшчаў рэпосты з іх у сябе на старонках, хай сабе гэта было і 4-5 гадоў таму. Такія дзеянні кваліфікуюцца судамі паводле арт. 19.11 КаАП, і людзей караюць «суткамі» або вялікімі штрафамі. Сілавікі адсочваюць таксама і фотаздымкі ў сацыяльных сетках. Калі на здымках заўважаюць сімволіку ў нацыянальных колерах, то вінавацяць чалавека у несанкцыянаваным пікетаванні паводле арт.24.23 КаАП.
На Гарадоччыне, відаць, вырашылі спрасціць працу прадстаўнікам сілавых структур, і заахвочваюць мясцовых жыхароў пісаць даносы.
Лявон Каляда