Аўторак, 16 Май 2023

Віцебскія ўлады шукаюць альтэрнатыву заходнім інвестарам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

За тры месяцы гэтага года інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 557,5 млн. рублёў, што на 7,3% менш, чым за гэты перыяд у 2022 годзе. Падзенне інвестыцый у рэгіянальную эканоміку, відавочна, звязана з санкцыямі з боку развітых краін Захаду. Таму абласныя ўлады шукаюць магчымасці для прыцягнення інвестыцый з іншых краін свету. Дзеля гэтага ўжо хутка ў Віцебску пройдзе XI Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы».

Улады рапартуюць, што ў форуме выказалі жаданне прыняць прадстаўнікі дзвюх правінцый Кітая, 10 расійскіх абласцей і Узбекістана. Таксама пагадзіліся прыехаць у паўночную сталіцу Беларусі супрацоўнікі дыпламатычных місій і бізнес-дэлегацыі з Ірана, Індыі, ААЭ, В'етнама, Пакістана, Турцыі.

Пад час форуму больш за 100 прадпрыемстваў і арганізацый вобласці прапануюць свае распрацоўкі і вырабы апошнія. У цяперашні час тысяча чалавек анлайн і афлайн зарэгістраваліся ў якасці ўдзельнікаў.

У рамках мерапрыемства плануюцца правядзенне экспазіцый і дэманстрацыйных пляцовак, такіх як "Тэрыторыя інавацый у прамысловасці", "Лёгкая прамысловасць - платформа магчымасцей кааперацыйнага супрацоўніцтва", "Навацыі ў фармацыі, ахове здароўя, медыцыне".

Для пашырэння рынкаў збыту і ўстанаўлення новых партнёрскіх сувязей арганізатары плануюць правесці біржу вытворчай кааперацыі ў прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, IT-сферы, адукацыі.

Ілля Дзюмін