Рэагуючы на складанае пажарнае становішча 3 сакавіка кіраўніцтва Глыбоцкага райвыканама прыняў рашэнне аб змене радыусу абслугоўвання пажарным дэпо будынкаў і збудаванняў.
Гэтым рашэннем павялічаны радыус абслугоўвання пажарнай аварыйна-выратавальнай часткай № 1 Глыбоцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях: будынкаў і збудаванняў, якія размяшчаюцца на тэрыторыі Глыбокае - да 7 кіламетраў, і будынкаў, і збудаванняў, якія размяшчаюцца на тэрыторыі раёна, да 13,5 кіламетра. Раней мясцовыя МНСнікі ліквідоўвалі пажары толькі ў межах гарадской рысы.
На думку чыноўнікаў, пашырэнне зоны абслугоўвання МНС дапаможа больш эфектыўна змагацца з пажарамі, часцей выратаваць здароўе, жыццё і маёмасць жыхароў Глыбокага і бліжэйшых вёсак.
Ілля Сакалоў