Віцебскія мытнікі знайшлі ў вадзіцеля велікагруза, які ідзе праз беларуска-латвійскую мяжу 440 камп'ютарных працэсараў. Грамадзянін Расійскай Федэрацыі накіроўваўся на тэрыторыю ЕАЭС на грузавым аўтамабілі DAF праз пункт пропуску Патэрнікіяі (Латвія)-Грыгараўшчына (Беларусь).
Паводле тлумачэнняў кіроўцы, аб наяўных у яго працэсарах ён "забыўся", як і аб просьбе знаёмага даставіць гэты тавар у патрабаванае месца.
Пры правядзенні мытнага кантролю мужчына заявіў аб адсутнасці ў яго тавараў для асабістага карыстання, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню. Аднак сярод асабістых рэчаў расіяніна супрацоўнікі Віцебскай мытні выявілі каробку з працэсарамі гандлёвай маркі Baikal T1, кошт якіх склаў каля 150 тыс. рублёў. Пры іх дэклараванні мытныя плацяжы склалі б 30 тыс. рублёў.
Як вынік, грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з ч. 4 арт. 15.05 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыяй якой прадугледжаны штраф да 30 % ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння. Аднак беларускія тамажнікі чыпы не канфіскавалі і электронныя прадукцыя адправіліся свайму заказчыку ў РФ.
Ірына Акунёва