Чацвер, 06 Ліпень 2023

Глыбоцкі райвыканкам устанавіў кантрольныя лічбы прыёму навучэнцаў на 2023/24 год

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У 10 класы горада набяруць толькі 125 чалавек, з іх па 50 - у гімназію, і другую школу. У першую школу імя Паўла Сухога пойдуць толькі 25 навучэнцаў. Раённыя школы ў 10 класах наведваць будуць усяго 43 вучні. Нагадаем, у раёне засталося толькі 13 школ, а раней было больш за 20.  З гэтых трынаццаці засталіся толькі сем сярэдніх, астатнія – базавыя.

У першыя класы ў Глыбокім у новым навучальным годзе пойдуць 279 дзяцей, з іх больш за ўсё ў раённую гімназію – 125 чалавек. А на сяле сёлета першакласнікаў будзе навучацца 89 чалавек.

Пяцікласнікамі ў горадзе стануць 292 вучня, і зноў больш за ўсё іх будзе ў Глыбоцкай раённай гімназіі – 109 чалавек, а ў сельскай мясцовасці  ў пятых класах навучацца будзе 111 чалавек.

Бачна, што лідыруе па колькасці навучэнцаў глыбоцкая гімназія. Нават на гэта не паўплываў нядаўні скандал з настаўнікам фізкультуры ў гэтай установе, якога затрымалі сілавікі і падазраюць у педафіліі. Дарэчы, звесткі пра яго і фотаздымкі з ім і да гэтай пары ёсць на сайце ўстановы.

Таксама за кошт раённага бюджэту ўлады выдзелілі квоту і на навучанне ў Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі”. Такіх месцаў у Глыбокім будзе толькі шаснаццаць.

А вось у Цэнтры дзяцей і моладзі, дзе ладзяцца разнастайныя гурткі па інтарэсах, кантрольная лічба прыёму дасягае 880 чалавек. Невядома, ці набярэ нават гэтая ўстанова столькі выхаванцаў.

Фанц Куніцкі