У пачатку верасня пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла ў дачыненні да службовых асоб аграрнай арганізацыі крымінальную справу аб бяздзеянні, якое пацягнула цяжкія наступствы, па ч.3 арт.425 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Злачынства выкрыта падчас наглядных мерапрыемстваў у сферы жывёлагадоўлі. Сума нанесенага ўрону перавысіла 650 тыс. рублёў. Расследаваць крымінальную справу даручана следчым з Віцебскага раённага аддзела Следчага камітэта.
Згодна з матэрыяламі справы намеснік дырэктара, а таксама асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка прадпрыемства, ведаючы аб адсутнасці ў гаспадарцы дастатковай колькасці кармоў для забеспячэння бесперабойнага кармлення буйной рагатай жывёлы, не прынялі мер да арганізацыі адбору і лабараторнага даследавання проб зялёнай масы, якая складаецца з пасеваў кукурузы, яравой пшаніцы і лебяды, перад яе занясеннем ва ўжыванне бычкам.
Леў Валодзін