Конкурс праводзіцца сярод суб'ектаў малога і сярэдняга бізнэсу. Гэта прадпрыемствы з колькасцю работнікаў да 100 чалавек.
Фінансавую дапамогу па выніках конкурсу акажуць прадпрымальнікам, якія рэалізуюць інвестыцыйныя, бізнес-праекты, для будаўніцтва, куплі капітальных пабудоў, а таксама будынкаў і збудаванняў або ізаляваных памяшканняў, іх рамонту і рэканструкцыі. Сярод мэт могуць быць і закупка абсталявання, камплектуючых вырабаў, спецыяльных устройстваў і прыстасаванняў, транспарту, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.
Паводле ўладаў, звярнуцца па дапамогу могуць прадпрыемствы, якія адпавядаюць нормам указа нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва". Аказваецца яна будзе шляхам прадастаўлення субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за банкаўскія крэдыты і расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды. Важная ўмова для прадпрыемства - стварэнне новых працоўных месцаў, - паведамілі ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Там дадалі, што ў мінулым годзе фінансавую падтрымку ў Віцебскай вобласці атрымалі 7 інвестпраектаў, якія прадугледжваюць стварэнне 14 працоўных месцаў.
Таксама ў камітэце растлумачылі, што калі размова вядзецца пра ўзяты крэдыт у беларускіх рублях, то кампенсуецца 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацбанка, а ў замежнай валюце - кампенсацыя не перавышае 0,5 стаўкі па крэдыце. Выплаты праводзяць у беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату прыняцця адпаведнага рашэння.
Дакументы на ўдзел у конкурсе інвестпраектаў прымае камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Ягор Фралоў