У заяве урбаністы нагадалі ўладам пра тое, што летам 2023 года у парку праводзіліся мерапрыемствы па добраўпарадкаванні пад час якіх была абноўлена алея. Аднак прыкрым назіраннем для месцічаў Віцебска стаў стан лесвіцы, якая вядзе ад гэтага парка да ракі Заходняя Дзвіна.
Шмат прыступак на ёй разбураныя, іх цэласнасць парушана. У такім выглядзе лесвіца знаходзіцца ў аварыйным стане і ўяўляе небяспеку для людзей.
Сваё патрабаванне актывісты падмацавалі спасылкамі на арт.41 і арт.43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь", якія абавязваюць выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.
Віцябляне некалькі разоў звярталіся да чыноўнікаў гарвыканкама наконт стану паркавай лесвіцы, але цягам 4 месяцаў так нічога і не была зроблена. Цяпер у іх з’явілася надзея на тое, што на пасадзе кіраўніка Віцебска з’явіўся новы чалавек, якому будзе не абыякавы патрабаванняў грамадзянаў і дасць загад палепшыць стан паркавай зоны.
Павел Зорын