Як расказала намеснік старшыні райвыканкама Алена Бабінская, для рэалізацыі гэтай інвестыцыйнай прапановы прапануецца нерухомая маёмасць 1982 года пабудовы, якая не выкарыстоўваецца, месціцца яна па адрасе: г. Браславе на вул. Дзяржынскага, д. 54. Гэта бытавое памяшканне плошчай 56, 1 кв. м, раствора-бетонны вузел, кампрэсарная і склад. Плошча зямельнага ўчастка - 1,1675 га.
Прадастаўленне маёмасці плануецца пад канкрэтныя ўмовы. Першы варыянт мае на ўвазе бязвыплатную перадачу нерухомасці ў прыватную ўласнасць для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта пад стварэнне вытворчасці на плошчах пасля зносу будынкаў па выніках разгляду прадастаўленага бізнес-плана. Другі - продаж на аўкцыёне, у тым ліку з пачатковай цаной, роўнай адной базавай велічыні. Пакупнік таксама павінен будзе наладзіць тут вытворчую дзейнасць з выкарыстаннем нерухомай маёмасці, узведзенай пасля зносу набытых будынкаў.
"Мэтай гэтага праекта з'яўляецца стварэнне вытворчасці з улікам спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2019 № 847, на плошчах пасля зносу нерухомай маёмасці, прыцягненне інавацыйных тэхналогій, набыццё і ўстаноўка тэхналагічнага абсталявання, стварэнне новых рабочых месцаў”, - распавяла Алена Бабінская.
Паводле браслаўскіх уладаў, больш падрабязна з ініцыятывай можна азнаёміцца на сайце Браслаўскага райвыканкама ў раздзеле "Інвестыцыйныя прапановы".
Іван Бугай