Паводле чыноўніцы, на 1 кастрычніка 2023 года на ўліку ў аддзеле занятасці знаходзіліся 20 чалавек, у тым ліку 11 беспрацоўных. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў раёне складае 0,1 працэнта да эканамічна актыўнага насельніцтва.
За 9 месяцаў бягучага года па пытанні працаўладкавання ў аддзел занятасці звярнуліся 318 чалавек, у тым ліку 61 беспрацоўны. Працаўладкаваныя 269 чалавек, з іх 46 беспрацоўных.
Паводле Таццяны Маскалёвай, на 1 кастрычніка 2023 года арганізацыямі раёна заяўлены 444 свабодныя вакансіі, у тым ліку 227 - па рабочых прафесіях. Найбольшая колькасць вакансій на прадпрыемствах сельскай і лясной гаспадаркі - 30,9%, апрацоўчай прамысловасці - 11,3%, рознічнага гандлю - 10,1%.
Цяпер найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў наймальнікаў у гарадской мясцовасці з'яўляюцца кіроўца аўтамабіля, прадавец, трактарыст, рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў.
Сярод спецыялістаў і служачых запатрабаваныя бухгалтары, эканамісты, педагогі-псіхолагі, майстры лесу, ветэрынарныя лекары, кіраўнікі гурткоў.
У сельскай мясцовасці патрэбныя трактарысты, кіроўцы аўтамабіля, жывёлаводы, аператары машыннага даення, токары, электрагазазваршчыкі, настаўнікі, ветурачы, лекары-спецыялісты, медыцынскія сёстры.
Ірына Акуліна