Рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам адзначаны ў арганізацыях Віцебскага раёна - 2 выпадкі (2022 - 0), Лепельскага раёна - 1(0), Пастаўскага - 2 (1), а таксама ў арганізацыях г. Наваполацка - 1 (0) і Кастрычніцкага раёна г. Віцебска - 3(2).
Рост няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм у 2023 годзе ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года адзначаны ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі наступных раёнаў: Чыгуначнага раёна г. Віцебска - 6(4); Талачынскага - 4(0), Сенненскага - 4(2); Полацкага - 4(3); Верхнядзвінскага - 3(1); Лепельскага - 2(1); Браслаўскага - 1(0), Чашніцкага - 1(0), Ушацкага - 1(0); Расонскага - 1(0) раёнаў.
Рост вытворчага траўматызму, які не адносіцца да цяжкіх у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года, адзначаецца ў арганізацыях наступных раёнаў (тэрытарыяльных адзінак): Кастрычніцкі раён - 16 выпадкаў (2022 год - 6); Чыгуначны раён - 10 выпадкаў (6) і адпаведна г. Віцебска - 32(21); г.Наваполацка -13(12); Талачынскага раёна - 7(3); Глыбоцкага - 6(3); Гарадоцкага - 6 (3); Лёзненскага - 4(2); Шумілінскага - 5(3); Дубровенскага - 4(3); Сенненскага - 2(1); Бешанковіцкага - 1(0).
У 2023 годзе зарэгістравана істотнае зніжэнне колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці. Разам з тым адзначаецца рост колькасці няшчасных выпадкаў, звязаных з вытворчасцю, якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях сельскай гаспадаркі з 18 да 19, лёгкай прамысловасці з 1 да 2-х выпадкаў, у адукацыі адбыўся 1 выпадак.
Па выніках завершаных расследаванняў устаноўлены найбольш характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў 2023 годзе (у працэнтных суадносінах ад агульнай колькасці прычын):
невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы - 15,7% (2022 - 11,9%);
не забеспячэнне пацярпелага сродкамі індывідуальнай абароны - 2,2% (0,8%).
допуск пацярпелага да працы без навучання і праверкі ведаў, стажыроўкі і (або) інструктажу па ахове працы - 4,5% (3,4%);
парушэнне правілаў дарожнага руху іншай асобай - 4,5% (4,2%);
парушэнне патрабаванняў бяспекі працы іншымі работнікамі - 9,0 працэнта (4,2 працэнта);
парушэнне патрабаванняў бяспекі працы іншымі работнікамі - 9,0 працэнта (4,2 працэнта);
парушэнне патрабаванняў праектнай дакументацыі - 2,2% (0,8%).
асабістая неасцярожнасць - 15,7% (8,5%).
Па выніках работы за 2023 год інфармацыйныя лісты з аналізам вытворчага траўматызму і прапановамі накіраваны ў гаррайвыканкамы для прыняцця мер рэагавання.