Шэраг твораў Вольгі Якубоўскай цяпер знаходзіцца у прыватных калекцыях – у тым ліку малюнкі, якія яна адрасна прысвячала тым ці іншым асобам. Гледачы маглі пазнаёміцца з творчасцю мастачкі падчас выстаў, якія прайшлі ў замежжы. Цяпер «Коцікі свабоды» - гэта не толькі малюнкі: выявы кацянят з бел-чырвона-белай сімволікай з'явіліся не календарах, цішотках, шоперах, значках, шкарпэтках, цукерках... Увесь гэты мерч і быў рэкламаваны на старонцы ў Instagram, якую цяпер прызналі экстрэмісцкай. Стваральнікі старонкі папярэджваюць сваіх падпісчыкаў пра тое, што цяпер у Беларусі іх можа чакаць адміністрацыйны пераслед. За любоў да белых коцікаў.
Лізавета Марчынская
Нядзеля, 04 Люты 2024
Коцікі - «экстрэмісты». У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключылі старонку @BELARUSCATS у Instagram
Адпаведнае рашэнне 30 студзеня прыняў суд Лідскага раёна Гродненскай вобласці. На гэтай старонцы рэкламуюцца разнастыйныя вырабы з прынтамі паводле малюнкаў наваполацкай мастачкі Вольгі Якубоўскай, якая ў 2020г. запачаткавала цэлую серыю творчых прац «Коцікі свабоды», дзе галоўнымі «героямі» сталі белыя кацяняты – метафарычная выява шчырых і смелых беларусаў, якія не змірыліся з ціскам і гвалтам, а таксама шэрыя ваўкі з акрываўленымі пашчамі... Мастачка па зразумелых прычынах мусіла пакінуць Беларусь і цяпер жыве ў Латвіі.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: