Таксама закрыты доступ да сайта насцярожвае тых патэнцыйных турыстаў, якія маюць намер наведаць Віцебскі рэгіён і не дазваляе ім прыняць рашэнне аб паездцы. Таксама ў Віцебскую вобласць перыядычна прыязджаюць дэлегацыі з краін СНД, якім важна атрымаць уяўленне аб дзелавым клімаце і месцах магчымага баўлення вольнага часу падчас іх знаходжання ў рэгіёне.
Блакаванне ўладамі сайта супярэчыць Закону Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь". Так у арт. 3 гэтага нарматыўнага прававога акта дэкларуецца прынцып мясцовага кіравання і самакіравання, які абавязвае ўлады працаваць у атмасферы галоснасці з улікам грамадскай думкі, а таксама аператыўна паведамляць жыхарам рэгіёну аб прымаемых рашэннях па важнейшых пытаннях мясцовага значэння.
Зыходзячы з выкладзеных аргумэнтаў, у петыцыі актывісты просяць улады адкрыць доступ да сайту Віцебскага аблвыканкаму для ўсіх, хто жыве з-за межамі Беларусі.
Прохар Лугін