За ўвесь мінулы год пад рубрыкай «Есть проблемы? Обращайтесь!» выйшла 19 артыкулаў. Паколькі кожны артыкул базуецца на звароце чытачоў у рэдакцыю, можна меркававаць, што менавіта столькі «сігналаў бедства» газета «Витьбичи» атрымала за 2023г. Атрымаўшы такі сігнал, карэспандэнт выдання выязжае на месца ( іншым разам праз пару месяцаў, як сведчыць змест некаторых тэкстаў), пераконваецца ў тым, што праблема насамрэч ёсць, просіць адкаментаваць сітуацыю адпаведныя гарадскія службы, дзе абяцаюць усё выправіць або тлумачаць, чаму гэта немагчыма... і піша артыкул. Пра вынікі там, як правіла, няма ні радка. Чытачоў пакідаюць сам-насам з чарговай порцыяй абяцанняў. Зразумела, што жаданне звяртацца па такую «дапамогу» у людзей паступова знікае. Адсутнасць зваротаў і іх відавочна малая колькасць – самы выразны паказнік таго, што чытачы не спадзяюцца на вырашэнне праблем, перадусім камунальных, праз гарадскую газету.
Яны шукаюць альтэрнатывы і найчасцей знаходзяць яе, пішучы ў розныя гарадскія паблікі. І вынік бывае, хаця і не так часта, як хацелася б. Тым не менш, адказныя службы належным чынам рэагуюць, калі ў сацыяльных сетках з'яўляюцца фотаздымкі стыхійных звалак смецця ў віцебскіх дварах або дарог у занядбаным стане ці затопленых падвалаў... А зварот да чытачоў «Есть проблемы? Обращайтесь!» застаецца ці то не запатрабаваным, ці то дзяржаўная газета дэманструе ўласную няздатнасць дапамагчы ў вырашэнні праблем, прычым не толькі на словах, але і паказаўшы канкрэтны вынік.
Роза Грыгаровіч
Чацвер, 28 Сакавік 2024
Няма праблем? Або няма даверу да дзяржаўнай газеты?
Ад пачатку 2024г. у гарадской газеце «Витьбичи» не працуе рубрыка «Есть проблемы? Обращайтесь!» Апошні артыкул у гэтай рубрыцы, прызначанай для таго, каб карэспандэнты дзяржаўнага выдання дапамагалі ў вырашэнні жыццёвых пытанняў мясцовым жыхарам, датаваны снежнем 2023г. Зрэшты, і ранейшае напаўненне гэтай рубрыкі рэдакцыйнымі матэрыяламі – штучнае і ніяк не сведчыць пра тое, што віцябляне насамрэч давяраюць газеце.