Нядзеля, 31 Сакавік 2024

Улады ствараюць бачнасць дапамогі людзям, якія маюць судзімасць

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У некалькіх раёнах Віцебскай вобласці прайшлі акцыі пад назвай "Альтэрнатыва". Адбылася яна і  ў Докшыцкім раёне, у будынку РАУС. Паводле сайта “Родныя вытокі”,  у мэтах устаранення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў, асобамі, якія маюць судзімасць, аказання ім дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні, стварэння ў гэтай катэгорыі грамадзян альтэрнатывы вядзення прыстойнага ладу жыцця ў процівагу антыграмадскаму, 28 сакавіка ў аддзеле ўнутраных спраў Докшыцкага райвыканкама адбылося пасяджэнне наглядальнай камісіі.

У ім удзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

На пасяджэнне камісіі былі запрошаныя працаздольныя, не занятыя ў эканоміцы, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі грамадзяне з непагашанай і не знятай судзімасцю ва ўстаноўленым парадку.

Падчас пасяджэння кожны з запрошаных павінен быў выказацца пра існуючыя ў яго жыццёвыя цяжкасці, у тым ліку і пра працаўладкаванне.

Прадстаўніком упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама да запрошаных была даведзена актуальная інфармацыя аб наяўных свабодных вакансіях на тэрыторыі Докшыцкага раёна, патрабаваннях, што прад'яўляюцца да кандыдатаў на свабодныя пасады, умовы і памер заробку. Піша сайт докшыцкай раёнкі.

Супрацоўнікі ТСЦАН, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні, распаялі прысутным пра  падставы і парадак атрымання дзяржаўнай адраснай дапамогі асобам, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.

Паводле сайта докшыцкай раёнкі “Родныя вытокі”, падобныя пасяджэнні так званай назіральнай камісіі праводзяцца на пастаяннай аснове і па выніках правядзення кожнай з іх нехта з асоб, якія маюць судзімасць, быццам становяцца на шлях выпраўлення.

А як беларускія сілавікі ўмеюць “выпраўляць” людзей, якія не толькі маюць судзімасць, а якія нават з чымсьці нязгодныя, усім жыхарам нашай краіны ўжо даўно вядома.

Антон Гучкоў