Панядзелак, 15 Красавік 2024

Віцебскія ўлады «рапартуюць» аб памяншэнні на 3% чаргі на жыллё або паляпшэнні жыллёвых умоў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Згодна статдадзеным у 2023 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 2 тыс. сем'яў і адзінокіх грамадзян. Сярод іх 500 маладых сем'яў, 900 шматдзетных сем'яў і 100 сем'яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2023 года ў Віцебскім рэгіёне было 56,1 тыс. сем'яў, што на 1,8 тыс. менш, чым на канец 2022 года. Гэта стала магчымым, дзякуючы прынятаму ў 2022 годзе ўказу "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва".

Толькі з пачатку бягучага года ў Віцебскай вобласці з 28,2 тысячы квадратных метраў уведзенага ў эксплуатацыю новага жылля звыш 13,6 тысячы "квадратаў" афіцыйна ўзаконены менавіта з дапамогай вышэйназванага прававога акта. Г.зн. палова ўсёй жылой квадратуры ўзнікла дзякуючы ініцыятыве грамадзян, а не намаганням мясцовых дзяржаўных органаў і арганізацый.

Для прыкладу ў Воранаўскім сельсавеце (Віцебскі раён) з-за ўзніклай будаўнічай актыўнасці жыхароў, пачынаючы з верасня 2022 года, абзавяліся сваёй жылплошчай каля 300 чалавек.

Жанна Курнік