Субота, 11 Май 2024

Лепельскія міліцыянты пужаюць людзей узрастаннем пагроз у месцах масавага знаходжання грамадзян

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Праз мясцовую раённую газету і яе сайт “Лепельскі край” яны тлумачаць лепяльчанам, як трэба паводзіць сябе пры тэрарыстычнай пагрозе. Парады дае ўчастковы інспектар Лепельскага РАУС Аляксей Лаўрыненка.

Паводле міліцыянта, цяперашняя сітуацыя сведчыць аб узрастанні пагроз здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у месцах масавага знаходжання грамадзян, што патрабуе прыняцця дадатковых папераджальных мер па павышэнні бяспекі знаходжання грамадзян у грамадскіх месцах.

На думку Аляксея Лаўрыненкі, так званыя тэрарысты могуць усталяваць выбуховае прыстасаванне ў самых нечаканых месцах: на дарогах, у жылых дамах, на транспарце, у грамадскіх месцах, прыпаркаваных аўтамабілях.

«Здзяйсняючы паездкі ў грамадскім транспарце, зважайце на пакінутыя сумкі, партфелі, скруткі, цацкі ды іншыя безгаспадарныя прадметы, у якіх могуць знаходзіцца самаробныя выбуховыя прылады. Пры выяўленні такога прадмета неадкладна паведаміце пра гэта кіроўцу, машыністу цягніка, супрацоўніку міліцыі. Заходзячы ў пад'езд, зважайце на старонніх людзей і незнаёмыя прадметы. Будзьце пільныя і ўважлівыя. Заўважыўшы падазроны прадмет, не падыходзьце і не дакранайцеся да яго. Памятайце! Вонкавы выгляд прадметаў можа хаваць яго сапраўднае прызначэнне. Нельга рабіць самастойна ніякіх дзеянняў з прадметамі, падобнымі на выбуховыя прыстасаванні, бо гэта можа прывезці да іх выбуху», - паведамляе ўчастковы інспектар Лепельскага РАУС Аляксей Лаўрыненка і заклікае людзей пра ўсе  выяўленых падазроныя прадметы неадкладна інфармаваць у міліцыю.

Зноў гэтая тэма стала надзённай, што, безумоўна, непакоіць беларусаў. Але будзем спадзявацца на тое, што новых узрываў у метро ці падрыву выбуховых пакетаў на масавых мерапрыемстваў у Беларусі больш не будзе, як і іншых правакацый.

Алег Палкавец