Навукоўцамі было выяўлена, што каля 40% апытаных не хочуць звязваць сваё далейшае жыццё з Гарадком. Г.зн. з 11500 жыхароў 4600 чалавек жадаюць пашукаць лепшай долі ў міграцыі ці эміграцыі.
З’ехаць рэспандэнтаў прымушаюць: дрэннае медыцынскае абслугоўванне з-за татальнага недахопу ўрачоў, адсутнасць нармальных дарог, правальная работа ЖКГ, і галоўнае - у рэгіёне няма дастойнага заробку і не хапае прывабных працоўных месцаў.
Людзі таксама паведамілі навукоўцам, што для моладзі і сем'ям у райцэнтры няма дзе правесці вольны час, бо ў Гарадку адсутнічаюць месцы для баўлення вольнага часу ці адпачынку. З-за дарагоўлі і дрэннай якасці ежы людзі адмаўляюцца наведваць дзяржаўныя «кропкі грамадскага харчавання».
Анастасія Хвастова