Пятніца, 10 Студзень 2025

Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і актывістаў, якія пакінулі Беларусь, заўважаны на міліцэйскіх стэндах

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

На стэндах каля трох райаддзелаў міліцыі Віцебска, дзе размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку, можна ўбачыць здымкі асобаў, вядомых у дэмакратычным асяроддзі горада. Гэта праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова, экс-палітзняволены Міхаіл Жамчужны, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ян Дзяржаўцаў, журналістка Алена Шабуня, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў, актывіст Дзмітрый Карняенка і іншыя вядомыя асобы.

Усе яны ў розны час пасля 2020 года пакінулі Беларусь пад пагрозай крымінальнага палітычна матываванага пераследу. Летась яны трапілі ў міждзяржаўную базу вышуку, агульную для Беларусі і Расіі.

Пад фотаздымкамі на стэндзе каля РАУС Першамайскага раёна напісана, у чым падазраюць і навошта шукаюць гэтых людзей. На іншых стэндах такой інфармацыі няма – толькі пашпартныя дадзеныя.

Мяркуючы па подпісах да фотаздымкаў, Паўла Левінава і Ірыну Траццякову вінавацяць паводле ч.2 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак), Алену Шабуню - паводле арт. 361 Крымінальнага Кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Ірына Пятроўская