Больш нічым выбітным чарговы відэаролік Святаслава Міхайлава не вылучаецца. У ім – ужо звыклыя выпады супраць Амерыкі і Польшчы, персанальныя абразы на адрас Святланы Ціханоўскай і кпіны над сітуацыяй з палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам, чыё імя, уласна, і звязана з закрыццём некалькіх памежных пераходаў паміж Беларуссю і польскай дзяржавай.
А што да кукіша, то «відэаблогеру», напэўна, падалося недастатковым уласнага ўдзелу ў здымках, і ролік дапоўнілі ўрыўкам з фільма "Особенности национальной охоты", дзе адзін з герояў « круціць фігі». Што зробіш - такія густы і маральныя ўстаноўкі чалавека, які выступае ад імя галоўнай дзяржаўнай газеты вобласці...
Святаслаў Міхайлаў, галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, сёлета ўвосень запачаткаваў свой відэаблог, назваўшы яго даволі няўцямна - «Свята место». Але праз пару месяцаў «трыбуну» для відэавыступаў - свой канал на відэахостынгу YouTube - яму прадаставіла абласная газета «Витебские вести». А цяпер ужо і назва відэаблога гучыць і выглядае іначай - «Вести не молчат».
Канцэпцыя блогера- ідэолага не памянялася. У першых выпусках відэаблога яшчэ пад старой назвай ён насміхаўся над тымі беларусамі, якія былі вымушаны з'ехаць за мяжу пад пагрозай пераследу за актыўнасць падчас паслявыбарчых падзеяў 2020 года. І пад новай назвай працягвае распавядаць сваім гледачам усё пра тое ж – як кепска жывецца беларусам у Еўропе і як іх падманваюць дэмакратычныя лідары, якія таксама апынуліся ў замежжы.
Аляксандр Падзвінскі
Аўторак, 21 Студзень 2025
Відэаканал дзяржаўнай газеты "Витебские вести" апублікаваў відэаролік з правакацыйнай назвай
Назва "Польша закрывает границу для беларусов" – відавочная спроба завабіць гледачоў няіснай сенсацыяй. Між тым у чарговым відэаопусе віцебскага ідэолага Святаслава Міхайлава пра закрыццё мяжы для беларусаў няма ні слова – бо гэта няпраўда. Вартым дапаўненнем дя свайго спіча ідэолаг палічыў дэманстрацыю кукіша, або прасцей – фігі.
Апублікавана ў
Дзяржава