Панядзелак, 10 Сакавік 2025

Вывучэнне думкі грамадзян - з недасканалымі параметрамі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ушацкі райвыканкам запрасіў землякоў выказаць меркаванне пра адвядзенне тэрыторыі пад новыя могілкі. Пра гэта напісала раённая газета, праўда, без асаблівых уладкладненняў наконт захавання інтарэсаў грамадзян у гэтым пытанні. На афіцыйныя сайце райвыканкама ніякай інфармацыі ўвогуле пра гэта няма.

Паводле раённай газеты “Патрыёт”, “Ушачский районный исполнительный комитет для обеспечения гласности и учета мнения граждан принимает предложения и мнения по вопросу создания общественного места погребения (объект: «Возведение кладбища в районе 4-го километра дороги Н-3703 Ушачи-Немирово»). Каб выказаць свае меркаванне, грамадзянам прапанаваны ўсяго два шляхі: або напісаць на электронную пошту органа ўлады, або з’явіцца туды непасрэдна ( прычым ні нумар кабінета, ні імя адказнай асобы не ўказаны).

Адпаведная публікацыя з’явілася ў “раёнцы” 7-га сакавіка, на тое, каб выказаць свае меркаванні, мясцовыя жыхары маюць 30 дзён. Тэма стварэння новых могілак - надзвычай далікатная. І мясцовыя ўлады мусяць улічваць цэлы шэраг аспектаў:

 Сацыяльныя інтарэсы

- Даступнасць месца пахавання: Участак павінен быць размешчаны зручна, каб сваякі маглі лёгка дабірацца для наведвання могілак.
- Кошт рытуальных паслуг: Цэны на паслугі па пахаванні, звязаныя з выкарыстаннем новых могілак, павінны быць прымальнымі.

Культурныя і знешнія аспекты

- Адпаведнасць традыцыям і звычаям: Месца пахавання павінна ўлічваць культурныя асаблівасці мясцовых слаёў насельніцтва. Напрыклад, , ці могуць прадстаўнікі розных канфесій  здзяйсняць пахаванні на спецыяльных участках.
- Ахова памятных месцаў: Пры будаўніцтве новых могілак важна ўлічваць гістарычна важныя тэрыторыі.

 Экалагічная бяспека

- Санітарна-гігіенічныя ўмовы: Грамадзяне зацікаўлены ў тым, каб новыя могілкі размяшчаліся ў месцы, бяспечным для іх здароўя (напрыклад, удалечыні ад водазабораў, жылых дамоў).
- Адсутнасць экалагічных рызык: Магчымыя негатыўныя наступствы для навакольнага асяроддзя павінны быць зведзены да мінімуму.

Эканамічныя інтарэсы

- Зямельныя пытанні: Уладальнікі ўчастка або арандатары зямлі паблізу будучых могілак могуць мець інтарэсы, звязаныя з кампенсацыяй, калі іх правы будуць закрануты.
- Павелічэнне/паніжэнне кошту нерухомасці: Наяўнасць могілак побач з жылой зонай можа прывесці да рынкавага кошту нерухомасці.

 Псіхалагічны камфорт

- Размяшчэнне могілак: Грамадзяне могуць сутыкнуцца з праблемай, калі могілкі будуць занадта блізкія да іх дамоў. 

Наколькі ўсе гэтыя аспекты ўлічваліся пры выбары месца для новых могілак, улады не тлумачаць. З улікам таго, што і вывучэнне грамадскага меркавання абмежавана толькі двума спосабамі сувязі, падобна, што думка землякоў выканкам не надта і цікавіць.  

Сяргей Кузняцоў