Такія выпадкі ў Оршы ўжо бывалі. Летась затрымалі 15-гадовую распаўсюдніцу псіхатропнага рэчыва Альфа-PVP. Селета ў студзені на 10 год быў асуджаны 16-гадовы хлопец, які таксама трапіўся на распаўсюдзе псіхатропаў.
Падчас “прафілактычнай экскурсіі”, якая адбылася ў канцы траўня, супрацоўнікі калоніі правялі з падлеткамі гутарку аб непазбежнасці пакарання за распаўсюджванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Але ў карпусы да зняволеных дзяцей не вадзілі: абмежаваліся паказам кіналагічнага нарадка, дзе прадэманстравалі, як службовыя сабакі выконваюць розныя каманды.
У канцы траўня мінулага года для аршанскіх школьнікаў ужо праводзілі экскурсію ў ПК №8, яна праходзіла па такім самым сцэнары: гутарка ў актавай залі і паказ майстэрства дрэсіроўкі службовых сабак.
Па звестках праваабаронцаў, у аршанскай ПК №8 утрымліваюцца сямёра палітзняволеных. Гэта
-Сяргей Глебка
- Андрэй Бурак
-Дзмітрый Бондараў
Аліна Рабчэня