Подпісы зьбіраліся каля пераходу цягам гадзіны-дзьвюх два дні. Мінакі пазытыўна, з удзячнасьцю рэагавалі на ініцыятыву, ды яшчэ сёй-той прыгадваў, дзе яшчэ ў Віцебску існуюць падобныя праблемы. Праўда, ад прапановы самім вырашыць іх адмаўляліся праз брак часу.
Субота, 03 Чэрвень 2017
У Віцебску зьбіраюць подпісы за асьвятленьне шашы і падоўжаньне маршруту аўтобусаў
Сябры БХД сабралі 96 подпісаў за асьвятленьне Новааршанскай шашы, асфальтаваньне дарожак ў парку 1000-годзьдзя і прылеглай да яго вуліцы Броўкі, а таксама 37 подпісаў за падоўжаньне маршруту аўтобусаў №№ 18, 22 да прыпынку «Мэдцэнтар», што палегчыла б месьцічам дабірацца да станцыі Лучоса, адкуль яны едуць на лецішчы.
Апублікавана ў
Грамадзянскія ініцыятывы
Тэгі: