Пятніца, 29 Ліпень 2016

Музэй Канстантына Заслонава ў Воршы зруйнаваны амаль дашчэнту

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Экспанаты музэю савецкага партызана-падпольшчыка К.С. Заслонава перавезеныя на вуліцу Міра, 6, у стары корпус былой жаночай гімназіі. Сам музэйны будынак, якому ўжо 102 гады, дажывае апошнія дні. Ён разабраны рабочымі амаль да канца.

Ужо больш за дзесяць гадоў будынак лічылася аварыйным, нядаўні ўраган паскорыў работы па ім. Часова экспанаты музэю Заслонава будуць знаходзіцца ў цэнтры гораду, хаця гарадзкія ўлады яшчэ летась заяўлялі пра пляны на стварэньне музэю ў раёне вакзалу.

Менавіта там, на Аршанскім чыгуначным вузьле, дзейнічала «брыгада дзядзькі Косьці», а таму было б лягічна мець гэты музэй непадалёк ад дэпо. Тым больш, у цэнтры Воршы і так сканцэнтраваная большасьць музэяў гораду.

orsha.eu