Акцыю арганізаваў «Цэнтар культуры “Віцебск”. У анонсе прапаноўвалася прыйсьці “са сваёй самай улюбёнай кнігай падпахай”».
Насамрэч флэшмоб выглядаў як падрыхтаванае мерапрыемства. На імпрэзу прыйшлі каля 30 чалавек. Большасьць арганізавана зайшлі ў культурніцкую ўстанову і выйшлі адтуль на чале зь дзіўным пэрсанажам у мушкецёрскім капелюшы і на дыбах. Гэта быў «мадэратар» флэшмобу. Ён вывеў людзей на ходнікі па вуліцы Леніна і пачаў імпрэзу.
Пасьля яго каманды ўсе разгарнулі прынесеныя з сабой кнігі і цягам пяці хвілінаў чыталі іх.
За гэты час можна было пацікавіцца выбарам «улюбёных кніг». Тут былі і «Русские народные сказки», і «Загадки», і навукова-папулярныя выданьні. Нехта чытаў нават з уласнага нататніка. Адзін з удзельнікаў трымаў кнігу віцебскага літаратара Давіда Сімановіча.
Дзень беларускага пісьменства прайшоў 4 верасьня ў Рагачове ў Гомельскай вобласьці. Налета сьвята прыме Віцебшчына: сталіцай Дня пісьменства будзе Полацак.
https://vitebsk.dns.army/news/kulturnyja-pravy/item/1952-fleshmob-da-dnya-belaruskaga-pismenstva-pa-vitsebsku-publichnae-chytanne-rasejskikh-knig#sigProIdf2a5c2ffc4