Серада, 02 Кастрычнік 2013

Віцебскую вобласьць ратуюць мігранты

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле стану на 1 верасьня колькасьць насельніцтва Віцебскай вобласьці склала 1 млн. 204,4 тысячы чалавек і за жнівень не зьмянілася. Другі месяц Віцебшчына радуе адсутнасьцю адмоўных паказчыкаў. Праўда, як і ў ліпені, абумоўлена гэта не натуральным прыростам насельніцтва (перавышэньне нараджальнасьці над сьмяротнасьцю), а міграцыйным прыростам.

Усяго з пачатку году колькасьць жыхароў Віцебскай вобласьці зьменшылася на 3,6 тысячы чалавек: на 700 у студзені, 500 у лютым, 800 у сакавіку, 800 у красавіку, 500 у траўні і 500 у чэрвені. У ліпені ўпершыню дасягнуты станоўчы рост насельніцтва - плюс 200 чалавек, у жніўні паказчыкі засталіся бязь зьмен.

За жнівень на тэрыторыі Віцебскай вобласьці нарадзілася 1214 чалавек, памерла 1418 чалавек. Усяго за восем месяцаў бягучага году ў вобласьці зьявілася 8841 нованароджаных, памерла - 12416 чалавек. Памяншэньне жыхароў Віцебшчыны на 25 чалавек сёлета абумоўлена міграцыйнымі працэсамі, рэшта лічбы - 3575 чалавека - складае натуральнае зьмяншэньне насельніцтва (перавышэньне сьмяротнасьці над нараджальнасьцю).

Натуральны прырост, зьмяншэньне (-) насельніцтва па абласьцёх і Менску ў студзені-жніўні 2013 году

 

Паводле апэратыўных дадзеных, колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 верасьня бягучага году склала 9 млн. 464400 чалавек. Натуральнае зьмяншэньне насельніцтва за восем месяцаў склала 6 286 чалавек, а міграцыйны прырост за гэты пэрыяд склаў 6831 чалавек і кампэнсаваў натуральнае зьмяншэньне, забясьпечыўшы павелічэньне колькасьці насельніцтва, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

 Колькасьць жыхароў за студзень-жнівень павялічылася толькі ў Менску і Менскай вобласьці, у астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў за гэты час зьменшылася.

 

Колькасьць насельніцтва па абласьцёх і Менску

Па выніках васьмі месяцаў бягучага годe Віцебшчына працягвае ўтрымліваць сумнае лідэрства. Вобласьць займае першае месца па паказчыку натуральнага зьмяншэньня насельніцтва (3 575 чалавек за сем месяцаў), дэманструе самы нізкі ў краіне каэфіцыент нараджальнасьці (11,0 пры сярэднім у краіне 12,4) і знаходзіцца на першым месцы паводле каэфіцыенту сьмяротнасьці (15,5 пры сярэднім у краіне 13,4).

Крыніца: Хімік.інфо