Пятніца, 21 Снежань 2018

У Віцебску за арганізацыю незаконнай міграцыі асудзілі чатырох чалавек

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Беларускія памежнікі Беларускія памежнікі Фота: bymedia.net

Трое жыхароў Віцебскай вобласьці і іх хаўрусьнік з Таджыкістану, якія арганізавалі канал нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз, прысуджаныя да трох гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

У ліпені 2017 году мужчыны рэалізавалі незаконны транзыт празь Беларусь пяцярых грамадзян Афганістану. Замежнікі мусілі незаконна трапіць у Эўразьвяз.

Суд прызнаў беларусаў і грамадзяніна Таджыкістану вінаватымі ў злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкулу 371-1 КК — арганізацыя, кіраўніцтва і спрыяньне дзейнасьці па незаконным уезьдзе ў Рэспубліку Беларусь, знаходжаньні і транзітным праезьдзе замежных грамадзян, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове. Адбываць пакараньне яны будуць у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Іван Дзедушкін, news.vitebsk.cc