У жніўні 2020 года Павелка браў актыўны ўдзел у віцебскіх пратэстах, а таксама ў шматлікіх публічных акцыях “Медыкі супраць гвалту”. Тады яму ўдалося пазбегнуць затрыманняў і арыштаў, але ён быў звольнены з ФК Віцебск.
З-за брутальных рэпрэсій уладаў у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў, ён быў вымушаны спыніць удзел у масавых мерапрыемствах і ўвесь час знаходзіўся ў чаканні хуткага арышту і суда.
Аднак гэтага інцыдэнту яму прыйшлося чакаць доўга, цэлых паўтара гады. Гэта адбылося 25 сакавіка 2022 года, калі міліцыянты прыйшлі ў паліклініку, дзе працаваў актывіст. Прама на працоўным месцы ён быў затрыманы і па пастанове пракурора быў зроблены вобыскі на працы і дома.
Пасля следчых дзеянняў яго не арыштавалі, але пасля размовы з сілавікамі Яўген зразумеў, што заставацца ў Беларусі яму небяспечна Яго папярэдзілі, што вядзецца пошук доказаў і калі яну будуць знойдзены, то яму пагражаў крымінальны пераслед па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Пасля доўгіх ваганняў Павелка з’ехаў у Тбілісі.
Аказаць падтрымку новым эвакуацыям актывістаў з Беларусі можна, калі перайсці на сайт фонду "Беларуская салідарнасць" па спасылцы https://bit.ly/3wqBxHv.
Іван Чайка