Гайдукоў лічыць, што крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго быў зьвязаны зь яго дзейнасьцю па стварэньні грамадзкага аб`яднаньня “Саюз маладых інтэлектуалаў”. “Гэта выклікана тым, што я хацеў зарэгістраваць арганізацыю як міжнароднае грамадзкае аб`яднаньне, легалізаваць яе дзейнасьць, — сказаў ён. — Мы хацелі зарэгістравацца, пасьля майго арышту павінна была прайсьці рэгістрацыя, ужо ўсе былі гатовыя дакумэнты, усе людзі сабраныя. Ім трэба было гэта неяк спыніць і самых актыўных людзей яны, як вы ведаеце, спыняюць. Тут гэтым чалавекам абралі мяне. Магчыма, яны плянавалі выбіць зь мяне і атрымаць нейкія патрэбныя паказаньні і гэтак далей”.
Крыніца: БелаПАН