Аднак Севярынец упэўнены, што не ўзялі толькі таму, што ад апазыцыі ў дар нават гарачай вады ня трэба. Паводле слоў Паўла, устаноўка больш як 200-літровага якаснага нарвэскага бойлеру вырашыла б даўно праблему адсутнасьці гарачай вады ў спэцкамендатуры. “Колькі ўжо гадоў адсутнасьць душавой была галоўнай напругай для куплінскай “хіміі”. З часоў пакінутага савецкага вайсковага гарадка вада халодная і іржавая, якую піць не магчыма. Дай Бог, каб дайшло да ладу. Як жа гэта, каб паўсотні мужыкоў дый без гарачай вады”, - кажа Павал Севярынец. Павал Севярынец лічыць, што далей патрэбная карэнная замена ўсёй структуры адбываньня пакараньня ў такіх установах.
Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"