«Я ведаю, што ён знаходзіцца там пад стопрацэнтным наглядам круглыя суткі. Ён сядзіць у адзіночнай камэры, і калі ён робіць нешта ня тое з пункту гледжаньня тых, хто яго ахоўвае, то яму па гучнай сувязі па радыё кажуць: “Дашкевіч, не рабі гэтага”, - паведаміла Палажанка. - Са слоў адваката, для яго гэты этап, дзякуй Богу, прайшоў ня так дрэнна, як мінулы. Мінулы этап у Віцебск быў жудасны: зьвязаны з многімі правакацыямі, з выкарыстаньнем розных брудных прыёмаў, таму мы вельмі за Дашкевіча турбаваліся».
Палажанка паведаміла, што Дашкевіч выглядае бадзёра і паводзіцца весела. «Адзінае, што дрэнна, - гэта невядомасьць. Нам не даюць ніякай інфармацыі пра тое, колькі Дашкевіч будзе знаходзіцца ў віцебскім СІЗА, калі і куды потым ён будзе пераведзены», - заявіла Палажанка.