У чвой час Міхаіл Жамчужны адмовіўся ад падобнай прапановы ўладаў і не падпісаў прашэнне аб памілаванні.
Але былы палітвязень не дае адназначных рэкамендацый. Ён не выключае, што частка палітзняволеных пагодзіцца на прапанову. Жамчужны мяркуе, што трэба сыходзіць з кожнага канкрэтнага выпадку, з існай сітуацыі ў сем’ях палітвязняў. Ён упэўнены, што ціск на тых, хто адмовіцца, павялічыцца.
На думку Міхаіла Жамчужнага, пасля пакаяння такія людзі будуць мала цікавіць сілавыя структуры, таму што, падпісаўшы пакаянны ліст і тым самым прызнаўшы сваю віну, яны дыскрэдытуюць сябе ў вачах паплечнікаў («Хоць насамрэч гэта можа быць і не так», – дадаў). І гэта будзе свайго роду «прафілактычнай нейтралізацыяй актыўнай часткі насельніцтва». Між тым, знакавыя асобы, якія адмовяцца і не падпішуць прашэнне, зробяцца сімваламі барацьбы за вольную Беларусь.
Міхаіл Жамчужны дадаў, што «не ўяўляе сабе ў пакаяннай ролі палітвязняў узроўню Паўла Севярынца ці Міколы Статкевіча».
«Я нікога не асуджаю. Я сам прайшоў праз усё гэта, але асабіста для сябе рашыў, што гонар даражэйшы за жыццё. У 2015 годзе прашэнне на вызваленне частка зняволеных за Плошчу-2010 усё ж напісала. Яны выйшлі на волю, гэта іх выбар. Я катэгарычна адмовіўся, хаця ўжо год быў пад следствам. Мяне прымушалі, палохалі рэпрэсіямі, але я ведаў, што сваёй упартасцю прыношу карысць дэмакратычнаму руху Беларусі»,– сказаў Міхаіл Жамчужны.
Ян Ластаўка