Дзмітрыя Дубоўскага, а таксама Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава абвінавацілі за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. 22 снежня 2021 года ў Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд фігурантам гэтай крымінальнай справы паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 2 арт. 289 – акт тэрарызму; ч. 2 і ч. 4 арт. 295 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; ч. 1 арт. 333-1 – незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў. Дзмітрыю Дубоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Дубоўскі быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 г. Пасля ўтрымання ў мінскім СІЗА-1 на пачатку лютага 2022 г. Дзмітрый быў пераведзены ў віцебскі СІЗА-2. 16 сакавіка яго змясцілі ў ШІЗА, пазней тэрмін быў працягнуты да 5 красавіка. У сярэдзіне траўня 2022 года Дзмітрыя этапавалі з СІЗА-2 у папраўчую калонію № 3 («Віцьба-3»).
Мінулы дзень народзінаў Дзмітрый Дубоўскі сустракаў у віцебскім СІЗА-2. Паводле ягоных лістоў, напярэдадні ён атрымаў дзве пасылкі, і гэта яго вельмі ўсцешыла. Аднак летась праблемаў з ліставаннем было меней, чым цяпер, – яму пісалі знаёмыя і сваякі, і гэтыя лісты палітвязень атрымліваў рэгулярна. Сёлета камунікацыя са знешнім светам у палітвязня значна пагоршылася: апрача таго, што яго фактычна пазбавілі спатканняў, за кратамі ён атрымлівае далёка не ўсе лісты і паштоўкі. Тым не менш, праваабаронцы просяць падтрымаць палітвязня, напісаўшы яму па адрасе:
211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, ПК № 3.
Дубоўскаму Дзмітрыю Мікалаевічу
Станіслаў Іваноўскі
Нядзеля, 31 Ліпень 2022
Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага ў дзень народзінаў змясцілі ў ШІЗА
Актывіста руху анархістаў, які адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі «Віцьба-3», кінулі ў штрафны ізалятар на 10 сутак 29-га ліпеня, гэта быў якраз ягоны дзень народзінаў. У выніку ён не трапіў на запланаванае кароткатэрміновае спатканне з сястрой. Раней яго пазбавілі працяглага спаткання – так робяць з усімі палітзняволенымі ў некаторых калоніях. З першага дня ў ПК-3 яго паставілі на асаблівы ўлік як «асобу, схільную да ўцёкаў».
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: