Пятніца, 18 Лістапад 2022

У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» - кніга палітвязня Максіма Знака

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Гэта 10-е выданне праваабарончай серыі «Беларуская турэмная літаратура», запачаткаванай у 2017 годзе. І хоць Максім па прафесіі юрыст і да зняволення працаваў адвакатам, ён не цураўся вершаў, спяваў, а напісаны ў турэмных сценах празаічны твор сведчыць пра ягоны выдатны літаратурны густ і талент.

Дакументальны раман палітвязня вясной друкаваўся на мове арыгіналу ў расійскім часопісе і вось цяпер з’явіўся па-беларуску! Кнігу можна будзе атрымаць бясплатна ў папяровым выглядзе ў Польшчы і Літве (сачыце за рэкламай, як кажуць, бо паўнавартасная прэзентацыя з удзелам аўтара ці сваякоў у цяперашні час, вядома, немагчымая), таксама ў хуткім часе стане даступнай і pdf-версія «Зэкамерона».
Таленавіты шмат у чым Максім Знак перадае свой турэмны досвед у лёгкай іранічнай форме, турэмныя замалёўкі чытаюцца за адзін прысест, нават цяжка адарвацца.

Сапраўды, пасля атрымання дыплома юрфака БДУ з адзнакай у 2004 годзе, Максім Знак таксама скончыў аспірантуру БДУ і абараніў навуковую дысертацыю на тэму "Дыспазітыўнасць дагаворнай адказнасці ў грамадзянскім праве", з прычыны чаго ў 2009 годзе Максіму была прысвоена навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук. У дадатак да навуковай ступені ў галіне права, Максім таксама валодае ступенню магістра бізнес-адміністравання (Executive MBA), атрыманай у Універсітэце Козьминского (Варшава, Польшча).

Увага! Максім занесене у спіс «тэрарыстаў», таму грашовыя пераводы для яго забароненыя.

Адрас для лістоў: Максіму Аляксандравічу Знаку ПК № 3. г.п. Віцьба, 211322, Віцебская вобласць.

Алег Кунін