Латышаў, жыхар Віцебска, які працаваў на кандытарскай фабрыцы «Віцьба» быў затрыманы 8 верасня 2021 года за перформанс на магілцы з выявай Лукашэнкі і за псаванне банераў з выявамі супрацоўнікаў ДАІ. Пасля выстаўлення абвінавачвання паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне будынкаў) і ч. 2 арт. 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) Арцёма змясцілі ў СІЗА да суда. Яго асудзілі сразам з трыма дзяўчатамі, разам з якімі Латышаў ладзіў свае крэатыўныя акцыі, і атрымаў ад лукашэнаўскага суду больш за усіх – 4,5 года калоніі.
«Я выконваў усе ўскладзеныя на мяне сям’ёй і дзяржавай абавязальніцтвы, адпрацаваў па накіраванні пасля вучобы, служыў у войску, валанцёрыў пад час эпідэміі ковіда. Я заўсёды хацеў быць карысным сваім блізкім і грамадству, усё рабіў дзеля гэтага», – сказаў Арцём Латышаў у апошнім слове.
У верасні 2022 года палітвязня этапавалі ў бабруйскую калонію.
Каб падтрымаць палітвязня, трэба даслаць ліст ці паштоўку на адрас: ПК № 2. 213800, Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Арцёму Латышаву.
Іван Чайка