Чацвер, 08 Чэрвень 2023

Пра палітвязня Статкевіча ўжо чатыры месяца няма звестак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Вядома толькі, што Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а потым, па рашэнні  адміністрацыя глыбоцкай калоніі, палітык  трапіў у ШІЗА.

«Сёння (допіс ад 15 мая. — «НН») атрымала адказ з калоніі на свае запыты. … Той, хто нічога не ведае пра сваіх родных, мяне зразумее. 36 спагнанняў, з іх 14 — ШІЗА (5 — за апошнія тры месяцы, тэрмін не паведамляюць). Цяпер, імаверна, у ШІЗА таксама альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем паўгода ў той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у «звычайнай» калоніі. (Мінулыя паўгода расцягнуліся на 9 месяцаў). Гэта значыць, што калі не ў ШІЗА, то цэлы дзень у каменным мяшку з прагулкай у такім жа каменным мяшку паўгадзіны на дзень. Пазбавілі ўсяго: адзінай пасылкі і спатканняў. Пра тэлефанаванні гаворка нават не ідзе. Лістоў па-ранейшаму няма», — пісала ў сярэдзіне мая яго жонка Марына Адамовіч.

Сітуацыя са Статкевічам не ўнікальная. Няма вестак ад лютага ад Максіма Знака, з 10 сакавіка — ад Сяргея Ціханоўскага, паўтара месяца няма навін пра Віктара Бабарыку ды іншых палітвязняў.
Даніла Мірны