Пятніца, 23 Чэрвень 2023

Палітвязнем прызнаны віцяблянін Зміцер Загалавец

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле інфармацыі, атрыманай з праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час 40-гадовы мужчына ў сацыяльных сетках «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі». Палітвязень, з 20 студзеня 2023 года, знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары.

У дадзены момант, на Зміцера заведзена крымінальная справа па чатырох артыкулах. Гэта арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ ёсць магчымасць падтрымаць паліт рэпрэсаванага віцябляніна пасылкамі, грашовымі пераводамі, лістамі і паштоўкамі. Ніжэй знаходзіцца адрас. СІЗА-2, вул. Гагарына, 2, 210026, г. Віцебск. Дзмітрыю Васільевічу Загалоўцу.

Зоя Сінцова