Чацвер, 06 Ліпень 2023

Віцебскаму тэлеканалу, дзе працаваў палітвязень Вячаслаў Лазараў, далі папярэджанне «за парушэнне заканадаўства аб СМІ»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджанне ТАА «Наше ТВ», але ў чым сутнасць правапарушэння, у тэлеграм-канале ведамства не паведамляецца. ААТ «Наше ТВ» з“яўляецца заснавальнікам тэлепраграмы«РУ.ТВ». Да слова, некалькі гадоў таму відэааператарам на тэлеканале «Наше ТВ» працаваў Вячаслаў Лазараў – палітзняволены, якога затрымалі сёлета 9 лютага і вінавацяць паводле паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку следчых, Лазараў супрацоўнічаў з «Белсатам» - замежным СМІ, абвешчаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.

Раней ААТ «Наше ТВ» мела надзею на развіцце, і для тэлеканала здымалі мясцовыя навіны, асвятляючы апошнія падзеі ў Віцебску. Але цягам пяці гадоў дзейнасць тэлеканала прыйшла ў заняпад, з яго скарацілі большую частку супрацоўнікаў. Цяпер гледачам прапануюць хіба толькі музычныя кліпы і мастацкія фільмы.

Феліцыян Красоўскі